Главная | Регистрация | Вход
У пана Тадеуша
Меню сайта
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

     

     

     

    Жыццё і творчасць Адама Міцкевіча.

    Асноўныя даты

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

          1798. 24 снежня - У сям'і адваката Мікалая Міцкевіча і яго жонкі Барбары Маеўскай у фальварку Завоссе нарадзіўся сын Адам.

         1806. Міцкевіч паступае ў дамініканскую школу ў Наваградку.

         1812. Смерць Мікалая Міцкевіча, бацькі паэта. Паход напалеонаўскага войска праз Польшчу. Штаб Жэрома Банапарта ў Наваградку.

         1815. Міцкевіч залічваецца на філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта.

         1817. 1 кастрычніка - Прымаецца статут "Грамадства філаматаў".

         1818. Міцкевічу даручаецца кіраўніцтва секцыяй "літаратуры і маральных навук" у "Грамадстве філаматаў". Першыя вершаваныя вопыты.

         1819. "Ода да маладосці". Заканчэнне ўніверсітэта. Праца ў гімназіі Коўна на пасадзе настаўніка лацінскай славеснасці. Захапленне Марыяй Верашчака. 10 красавіка – заснаванне "Саюза філарэтаў". 1820, студзень - Міцкевіч паехаў у Вільна. Смерць маці паэта. З’яўленне балады “Свіцязянка” і “Рамантыка”.

         1821. Парыў з сям’ёй Верашчакаў. Умацаванне канспірацыйных сувязяў з нацыянальна-вызваленчымі гурткамі. Пачатак драматычнай паэмы “Дзяды”. Канчатак зборніка “Балады і рамансы”.

         1822. травень - Выпуск першага зборніка вершаў.

         1823. Праца над другой часткай “Дзядоў”. З 1 верасня Міцкевіч у двухгадовым адпачынку. Следства пра таемныя суплкі ў Польшчы і Літве. 23 кастрычніка - Арышт Міцкевіча ў Вільні і заключэнне ў турму. Выданне пралогу, другой і чацвёртай частак паэмы “Дзяды” разам з “Одай да маладосці” і паэмай “Гражына”.

         1824. Следства пра 108 арыштаваных філарэтаў і філаматаў. 21 красавіка - Міцкевіча выпускаюць з турмы на парукі. 24 кастрычніка - Міцкевіч высланы ў Расію. 9 лістапада - Міцкевіч у Пецярбургу.

         1825. З лютага па кастрычнік Міцкевіч у Адэсе, з выездам у Крым ад 14 жніўня да 14 кастрычніка. Снежань - Міцкевіч у Маскве.

         1826. С1 лютага Міцкевіч у штаце канцылярыі маскоўскага ваеннага генерал-губернатара. Выданне зборніка “Крымскія санеты”.

         1827. Міцкевіч у Маскве працуе над паэмай “Конрад Валенрод”. Сустрэчы з Пушкіным. Імправізацыі Міцкевіча на вечарах Зінаіды Валконскай.

         1828. 21 лютага - Міцкевіч у Пецярбургу выпускае паэму “Конрад Валенрод”. Красавік. Выпуск у Пецярбургу двух тамоў “Вершаў”. Артыкул “Пра крытыкаў і рэцэнзентаў варшаўскіх” напісаны ў абарону рамантычнай школы. Знаёмства з сям’ёй піяністкі Марыі Шыманоўскай.

         1829. 15 траўня - Міцкевіч назаўсёды пакінуў Расію.

         1830. Міцкевіч у Рыме. Міцкевіч у Жэневе. Лістапад. Міцкевіч у Рыме, дзе атрымлівае весткі пра паўстанне ў Польшчы. Зіму Міцкевіч праводзіць у Рыме.

         1831. Пачатак года. Міцкевіч у Рыме. 25 студзеня паўсталая Польшча абвясціла пра дэтранізацыю Мікалая Першага. 6 жніўня Міцкевіч пад чужым імем прыязджае ў Дрэздэн, накіроўваецца праз Саксонію ў Польшчу. Жнівень – верасень. Тулянні ў Познані ўздоўж межаў Царства Польскага. Міцкевіч у маёнтку “Смялеў” на прускай мяжы. 8 верасня - Капітуляцыя Варшавы. 1832, студзень - люты - сакавік - Міцкевіч у Познані. Перакладае “Гяўра” Байрана, задумвае паэму “Пан Тадэвуш”. Першыя накіды трэцяй часткі “Дзядоў”. Чэрвень - Міцкевіч у Дрэздэне. Пачатак “Кніг народа польскага і польскага пілігрымства”. Ваенныя балады. 1 жніўня  - Міцкевіч у Парыжы. Выходзіць у свет “Кнігі народа польскага і полськага пілігрымства”. Узнікненне “Дэмакратычнага польскага грамадства”. Першае выданне трэцяй часткі “Дзядоў”. Лістапад. Міцкевіч рэдагуе газету “Польскі пілігрым”.

         1833. Верасень - Парыж. Працяг работы над паэмай “Пан Тадэвуш”.

         1834. Люты – Выходзіць у свет паэма “Пан Тадэвуш” . 22 чэрвеня - Міцкевіч жэніцца на Цаліне Шыманоўскай.

         1835. Верасень - нараджэнне першага дзіцяці. 1836 - Міцкевіч з сям’ёй пасяляецца пад Парыжам у мастака Давыда д’Анже.

         1837. Спатканне з Сабалеўскім. Артыкул на смерць Пушкіна ў часопісе “Ле Глоб”. Сяброўства з Кінэ, Мішле, Жорж Санд.

          1838, чэрвень - нараджэнне сына Ўладзіслава, біёграфа паэта ў будучым. Лістапад. Абранне Міцкевіча на кафедру рымскай славеснасці ў Лазанскім універсітэце.

         1839. Пагодзін, Вяземскі ў Міцкевіча. Артыкул Жорж Санд пра Міцкевіча. Выкладанне ў Лазанскім універсітэце. Адкрыццё кафедры славянскіх літаратур у Каледж дэ Франс.

         1840. Пачатак лекцый у Парыжы.

         1844. 28 траўня - Апошняя лекцыя ў Каледж дэ Франс.

         1848. Міцкевіч у Рыме. Сакавік. Арганізацыя польскіх легіёнаў у Італіі. Чэрвень. Міцкевіч у Парыжы.

         1849. Сустрэча Міцкевіча з А.І.Герцэнам. Міцкевіч засноўвае газету “Трыбуна народаў”.

         1851. Міцкевіч бярэ ўдзел у “Літаратурным грамадстве”.

         1854. Лацінская ода Напалеону Трэцяму.

         1855. 5 сакавіка - Смерць Цаліны Міцкевіч. 11 верасня – Ад’езд з Парыжа ў Канстанцінопаль. 26 лістапада а 9-й гадзіне вечара Міцкевіч памірае ад халеры.

          1856, 21 студзеня - Прах Міцкевіча перанесены ў Парыж на могілкі Манмарансі.

          1890,  4 ліпеня - Прах Міцкевіча перанесены ў Кракаў і пахаваны ў асобнай нішы старажытнага Вавеля.