Главная | Регистрация | Вход
У пана Тадеуша
Меню сайта
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

     

    Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку

     

    размешчаны ў доме, дзе жылі бацькі паэта Адама Міцкевіча.

     

     

     

     

            Музей быў адкрыты 11 верасня 1938 па ініцыятыве таварыства «Міцкевіцкі камітэт». У чэрвені 1941 года музей быў разбураны ў выніку нямецкіх бамбардзіровак, і адноўлены ў 1955 годзе да 100-годдзя са дня смерці Міцкевіча. Рэканструкцыя музея праводзілася з 1989 па 1991 год: быў адноўлены галоўны будынак па ўзоры пачатку XIX стагоддзя, пабудаваны флігель, свіран, калодзеж, альтанка.

     

     

            Музей быў адкрыты 11 верасня 1938 па ініцыятыве таварыства «Мицкевіцкі камітэт». У чэрвені 1941 года музей быў разбураны ў выніку нямецкіх бамбардзіровак, і адноўлены ў 1955 годзе да 100-годдзя са дня смерці Міцкевіча. Рэканструкцыя музея праводзілася з 1989 па 1991 год: быў адноўлены галоўны будынак па ўзору пачатку XIX стагоддзя, пабудаваны флігель, свіран, калодзеж, альтанка.
          Першым дырэктарам музея стаў Уладзіслаў Ляруй. Пасля ўсталявання ў Заходняй Беларусі савецкай улады, пастановай Савета народных Камісараў БССР ад 3 студзеня 1940 года Дом-музей быў узяты пад ахову дзяржавы і перайшоў у распараджэнне Народнага камісарыята асветы.
              У час Вялікай айчыннай вайны Дом-музей быў разбураны. У 1941 годзе нямецкай авіябомба была знішчана большая частка экспанатаў. Пэўная колькасць ацалелых экспанатаў была вывезена ў пасляваенны час на тэрыторыю Польшчы.
             Дом-музей Адама Міцкевіча быў адноўлены ў даваенным выглядзе да 100-годдзя са дня смерці паэта і адкрыўся 26 лістапада 1955. У 1989-1990-м гадах віленскім аддзяленнем польскай фірмы "Budymex" за сродкі беларускага боку была праведзена рэканструкцыя сядзібы Міцкевічаў: адноўлены будынак па ўзоры пачатку ХІХ стагоддзя. Быў пабудаваны флігель з падземным пераходам да сядзібным дому, свіран, калодзеж, альтанка.

     

     

     

           У адноўленым будынку 12 верасня 1992 адкрылася новая экспазіцыя, створаная сумесна супрацоўнікамі Дома-музея і Музея Літаратуры імя Адама Міцкевіча з Варшавы. У ёй знаходзілася, акрамя ўласных, яшчэ 152 экспанаты, перададзеныя на дэпазіт польскімі музеямі.

     

     

          У 2001 годзе дадзеныя экспанаты вернуты польскаму боку. Дзеючая сёння экспазіцыя адкрыта 25 мая 2001 года. Аўтарамі навуковай канцэпцыі сталі супрацоўнікі Дома-музея С.Анісімава, Н.Чарняўская, М.Гайба. Мастацкае рашэнне мастака Г.Чыстага. Дырэктар музея са студзеня 2000 года - Мікалай Гайба.

     

     

     

    Экскурсіі ў Музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку праводзяцца на беларускай, рускай, польскай, нямецкай і англійскай мовах.