Главная | Регистрация | Вход
У пана Тадеуша
Меню сайта
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0
    Выстава Валерыя Песіна "Дэталі"
     
     
     
     
     

    Персанальная выстава жывапісу і графікі Валерыя Песіна "Дэталі" прайшла ў сакавіку 2015 года ў Цэнтры сучасных мастацтваў (г.Мінск, вул. Някрасава, д.3).

    Выстава Валерыя Песіна аб'яднала ў сабе жывапісныя і графічныя работы розных гадоў.

    Разам з нядаўна створанымі работамі ў экспазіцыю ўвайшла большая частка карцін Валерыя Песіна са збору вядомага беларускага калекцыянера Яўгенія Ксяневіча.

     
     
     
     

         

    Выстава займае учесь другі паверх мінскага Цэнтра сучасных мастацтваў і ўключае акрамя асноўнай экспазіцыі яшчэ цэлую фотагалерэю, у якой знайшоў сваё адлюстраванне ўнутраны свет мастака.

     

     
     
     
         

    Для выставы былі адабраны творы, умоўна аб'яднаныя ў серыю "Дэталі". Дэталі - гэта не пейзаж, не нацюрморт і не сюжэт. Гэта амаль абстрактныя па форме карціны, у якіх угадваюцца элементы прыроднага свету, і каторыя аўтар напаўняе дадатковым лірычным зместам. Пры гэтым вырашальнае значэнне маюць эстэтычныя, дэкаратыўныя ўласцівасці карцін.