Главная | Регистрация | Вход
У пана Тадеуша
Меню сайта
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

     

    Гісторыя сядзібы ў вёсцы Асташына

     

          Сядзібна-паркавы комплекс размешчаны ў вёсцы Асташына Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

         Сёння дадзены комплекс складаецца з пабудаванага ў XVIII-XIX стагоддзях сядзібнага дома, парка агульнай плошчай каля 5,6 га і ўязной алеі працягласцю каля 1,5 км. з захаванымі экзотамі і векавымі дрэвамі.

          Комплекс агінае рака Валоўка, побач размешчаны сажалкі і млын.

     

     

     

    Сучасны выгляд сядзібы

     

                Упершыню сядзіба згадваецца ў дакументах у 1401 г. як двор Навагрудскай зямлі, які належаў вялікаму князю Вітаўту. Сваёй дараванай граматай 1428 г. Вітаўт перадаў двор у пажыццёвае валоданне жонцы Юльяне. Пазней ім валодалі іншыя, не менш вядомыя ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага асобы.

     

     

     

     

         Сядзібны дом быў пабудаваны ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў як прамавугольны ў плане будынак, які складаецца з 1-га паверху і паўпадвалу, накрыты двускатным дахам і ўпрыгожаны ў сярэдзіне галоўнага фасада неглыбокім рызалітам з трохкутным франтонам. Архітэктура будынка мела рысы адначасова барока і класіцызму.