Главная | Регистрация | Вход
У пана Тадеуша
Меню сайта
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

     

           

    Экзоты сядзібнага парку

     

    Сасна веймута, або белая ўсходняя сасна (лац. Pinus strobus) -  расліна, буйнае дрэва роду Сасна сямейства Хваёвыя. У натуральных умовах расце ў паўночна-усходніх раёнах Паўночнай Амерыкі. Для Рэспублікі Беларусь саснавеймутова з'яўляецца экзотам.

     

     

     

        Почкі  яйкападобна-цыліндрычныя, светла-бурыя, даўжынёй 0,4-0,5 мм, злёгку смалістыя. Хваінкі размешчаны па 5 у пучку, накіраваны ў бакі або ўгару, даўжынёй 6-10 мм і таўшчынёй 0,7-1 мм, прамыя або злёгку выгнутыя, гнуткія, цёмна-зялёныя ці сізавата-зялёныя, знізу святлейшыя; захоўваюцца 2-3 гады. Бледныя вусцічныя лініі прыкметныя толькі на верхняй паверхні; краі ў хваінак дробнапільчатыя; канцы вострыя. Похва ліста даўжынёй 1-1,5 мм, хутка ападае. Дрэва 30-67 м вышынёй, 100-180 мм таўшчынёй. Ствол прамы. Крона спачатку конусападобная, затым закругленая або няправільнай формы. Кара светла-шэрая, з узростам цямнее і грубее, з'яўляюцца глыбокія расколіны і шырокія няправільнай формы пласціны з невялікім фіялетавым адценнем. Маладыя пабегі тонкія, буравата-зялёныя, голыя або валасістыя пад ліставымі падушкамі. Буйныя галіны мутоўчатыя, разыходзяцца ў бакі і злёгку ўгару. Галінкі тонкія, гладкія або пакрытыя лёгкім пушком, бледна-бурыя, з часам становяцца шэрымі.

     

     

     

     

         Мужчынскія шышычкі эліпсоідныя, дліной 10-15 мм, жоўтыя. Жаночыя шышкі перад раскрыццём цыліндрычныя або вузка-цыліндрычныя, пасля расрыцця яйкавідна-цыліндрычныя, выспяваюць раз у два гады, скідваюць насенне і хутка ападваюць. Шышкі даўжынёй 7-20 см, сімятрычныя, бураватыя або бледна-карычневыя, з фіялетавым або серым адценнем; вісяць гронкамі, на хвосціках даўжынёй 2-3 см. Апофізы злёгку разходзяцца, смалістыя на канцах. Насенне даўленае, авальнае або яйкавіднае, звужанае на абодвух канцах, 5-6 мм, чырвона-карычневыя з цёмнымі крапінамі.

    Крыло доўжынёй  1,8-2,5 см, бледна-карычневае, лёгка аддзяляецца ад насення.

     

     

     

    Дарослыя сосны веймута ў парку Асташына

     

         

    Шырока  распаўсюджана сасна веймута на паўночным усходзе ЗША (усе штаты да ўсходу ад Мінесоты, Аёвы, Ілінойса, Кентукі, Тэнэсі і Джорджыі) і паўднёва-усходніх правінцыях Канады (Ньюфаўндленд, Новая Шатландыя, Нью-Брансуік, Выспа Прынца Эдуарда, Квебек, Антарыа і Манітоба), а таксама на французскіх выспах Сен-П'ер і Микелон. Вядомыя варыяцыі ў Мексіцы і Гватэмале. На поўначы арэала расце на ўзроўні мора, на поўдні паднімаецца на вышыню да 1 500 м над узроўнем мора. Аддае перавагу добра прасушаным глебам і прахалоднаму вільготнаму клімату.

     

     

    Работы ў парку Асташына па ахове маладых сосен веймута.